Skip links

III Free Belarus Business Award

Прыём заявак на конкурс:

з 1 траўня 2024

Ганарымся быць беларускім бізнесам

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой пры падтрымцы Еўрапейскага Звязу ў трэці раз ладзіць прэмію для беларускіх бізнесоўцаў Free Belarus Business Award.

Гэта ўзнагарода для тых прадстаўнікоў бізнесу Вольнай Беларусі за мяжой, якія дэманструюць устойлівасць і здольнасць развівацца ў няпростых умовах. Мы ладзім гэты конкурс, каб падтрымаць бізнесы з беларускімі каранямі за мяжой, якія ўмацоўваюць свае пазіцыі на замежным рынку і шукаюць уласныя магчымасці ў рынкавых нішах.

Мэтай ўзнагароды ёсць адзначэнне дасягненняў новага бізнесу Вольнай Беларусі за мяжой, а таксама заахвочванне людзей, якія знаходзяць сілы і спосабы адаптавацца і весці свой бізнес па-за межамі краіны, ствараючы спрыяльныя ўмовы працы для сваіх супрацоўнікаў.

Што вы атрымаеце ад удзелу ў прэміі?

Магчымасць выйграць грашовы прыз – агульны прызавы фонд конкурсу 15 000 еўра.

Хто можа ўдзельнічаць?

▪️ Арганізацыі, якія ажыццяўляюць камерцыйную дзейнасць, зарэгістраваныя ў любой краіне (за выключэннем Беларусі і Расеі) не раней за жнівень 2020 года і маюць не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;

▪️ Арганізацыі, якія ажыццяўляюць некамерцыйную дзейнасць, зарэгістраваныя ў любой краіне (за выключэннем Беларусі і Расеі) не раней за жнівень 2020 года і маюць не менш за 50% беларускага ўстаўнога капіталу;

▪️Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць пашпарты Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваныя ў любой краіне (за выключэннем Беларусі і Расеі) не раней за жнівень 2020 года;

▪️Стартапы на позняй стадыі развіцця, каманда якіх мае ў складзе не менш за 50% працаўнікоў-грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Намінацыі III Free Belarus Business Award:

Бізнес-лэдзі

Арт-бізнес

Эка-бізнес

Аб'яўленне пераможцаў:

Пераможцы будуць абвешчаныя на афіцыйнай цырымоніі ўзнагароджання, якая прадэманструе прызнанне і нагляднасць выключных дасягненняў абраных бізнесаў, у верасні 2024 году, падчас IV Беларускага бізнес-форуму ў Варшаве.

Для таго, каб прыняць удзел у III Free Belarus Business Award, уважліва азнаёмцеся з умовамі ўдзелу і


Заяўкі будуць адбіраць і ацэньваць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты, прадстаўнікі розных абласцей эканомікі.

Пераможцы I і II Free Belarus Business Award не могуць удзельнічаць у III Free Belarus Business Award згодна з рэгламентам конкурсу.

Арганізатар

Спонсар

Партнёр

Медыяпартнёры

Каардынатары прэміі

Marina Girin

Па арганізацыйных пытаннях
Па пытаннях партнёрства
[email protected]
+48 798 162 907

Yaraslau Kot

Па арганізацыйных пытаннях [email protected]
+48 578 746 346

EN