Skip links

II Free Belarus Business Award

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца:

да 18 верасня 2023 года, 23:59 (час СЕТ)

Ганарымся быць беларускім бізнесам

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў другі раз ладзіць прэмію для беларускіх бізнесоўцаў Free Belarus Business Award.

Гэта ўзнагарода для тых прадстаўнікоў бізнесу Вольнай Беларусі за мяжой, якія дэманструюць устойлівасць і здольнасць развівацца ў няпростых умовах. Мы ладзім гэты конкурс, каб падтрымаць бізнесы з беларускімі каранямі за мяжой, якія ўмацоўваюць свае пазіцыі на замежным рынку і шукаюць уласныя магчымасці ў рынкавых нішах.

Мэтай ўзнагароды ёсць адзначэнне дасягненняў новага бізнесу Вольнай Беларусі за мяжой, а таксама заахвочванне людзей, якія знаходзяць сілы і спосабы адаптавацца і весці свой бізнес па-за межамі краіны, ствараючы спрыяльныя ўмовы працы для сваіх супрацоўнікаў.

Што вы атрымаеце ад удзелу ў прэміі II Free Belarus Business Award?

Магчымасць выйграць грашовы прыз – агульны прызавы фонд конкурсу 25000 еўра.

Хто можа ўдзельнічаць?

▪️ Арганізацыі, якія ажыццяўляюць камерцыйную дзейнасць, зарэгістраваныя ў любой краіне (за выключэннем Беларусі і Расеі) не раней за жнівень 2020 года і маюць не менш за 50% беларускага статутнага капіталу;

▪️ Арганізацыі, якія ажыццяўляюць некамерцыйную дзейнасць, зарэгістраваныя ў любой краіне (за выключэннем Беларусі і Расеі) не раней за жнівень 2020 года і маюць не менш за 50% беларускага ўстаўнога капіталу;

▪️Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць пашпарты Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваныя ў любой краіне (за выключэннем Беларусі і Расеі) не раней за жнівень 2020 года;

▪️Стартапы на позняй стадыі развіцця, каманда якіх мае ў складзе не менш за 50% працаўнікоў-грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Намінацыі II Free Belarus Business Award:

Некамерцыйная арганізацыя года

Прысуджаецца за выдатныя дасягненні і ўнёсак некамерцыйных арганізацый у рэалізацыю сваёй місіі, стварэнне станоўчага ўплыву на грамадства і эфектыўнае кіраванне рэсурсамі. Арганизацыя дэманструе пры гэтым стабільнасць, падтрымлівае добрыя адносіны са сваімі чальцамі, персаналам і валанцёрамі, а таксама ўжывае найлепшыя метады арганізацыі дзейнасці.

Сацыяльнае прадпрыемства года

Намінацыя закліканая адзначыць і заахвоціць арганізацыю, якая паспяхова спалучае сваю камерцыйную дзейнасць з вырашэннем сацыяльных праблем і прыносіць станоўчыя змены ў грамадстве, паляпшэнне жыцця людзей і навакольнага асяроддзя. Прысуджаецца кампаніі, якая прадэманстравала выключную прыхільнасць і поспех у інтэграцыі сацыяльных і экалагічных задач у сваю асноўную дзейнасць.

Інавацыйны бізнес года

Намінацыя закліканая адзначыць і заахвоціць кампанію, якая праяўляе выключную крэатыўнасць, вынаходлівасць і дальнабачнасць у сваёй сферы дзейнасці, ажыццяўляючы распрацоўку і ўкараненне інавацыйных ідэй, прадуктаў, паслуг, працэсаў або стратэгій, якія аказалі значны станоўчы ўплыў на арганізацыю, галіну або грамадства ў цэлым.

Брэнд года

Намінацыя вылучае і адзначае бізнес, які прадэманстраваў выдатныя дасягненні ў галіне стратэгіі брэндынгу, выключнае майстэрства і інавацыі ў кіраванні і развіцці брэнда, прыцягнення кліентаў і работнікаў. Гэтая намінацыя прызнае брэнд, які даказаў сваю ўнікальнасць, эфектыўна даносіць свае каштоўнасці, прынцыпы і прапановы, знаходзіць водгук, заслужыў давер і адданасць сваёй мэтавай аўдыторыі, захоўвае канкурэнтныя перавагі на рынку.

Найлепшы бізнес года

Гэтай прэстыжнай узнагародай уганароўваецца кампанія, якая паслядоўна дэманструе выбітнае лідарства, стратэгічнае бачанне, аперацыйную перавагу і значны станоўчы ўплыў на сваіх кліентаў, супрацоўнікаў і бізнес-супольнасць.

Аб'яўленне пераможцаў:

Пераможцы будуць абвешчаныя на афіцыйнай цырымоніі ўзнагароджання, якая прадэманструе прызнанне і нагляднасць выключных дасягненняў абраных бізнесаў, 24 лістапада ў Варшаве.

Для таго, каб прыняць удзел у II Free Belarus Business Award, уважліва азнаёмцеся з умовамі ўдзелу і


Заяўкі будуць адбіраць і ацэньваць незалежныя міжнародныя бізнес-эксперты, прадстаўнікі розных абласцей эканомікі.

Пераможцы I Free Belarus Business Award не могуць удзельнічаць у II Free Belarus Business Award згодна з рэгламентам конкурсу.

Журы прэміі

Арганізатар

Спонсар

Партнёр

Медыяпартнёры

Каардынатары прэміі

Marina Girin

Па арганізацыйных пытаннях
Па пытаннях партнёрства
[email protected]
+48 798 162 907

Yaraslau Kot

Па арганізацыйных пытаннях [email protected]
+48 578 746 346

Elizaveta Klimovich

Па пытаннях удзелу [email protected]
+48 578 744 987

Aliaksandra Belanohava

Па пытаннях удзелу
[email protected]
+48 880 811 530

Angelina Nikandrina

Па пытаннях удзелу
[email protected]
+48 880 811 530

EN